Аператыўнікі наркакантролю ГУУС Мінгарвыканкама і Фрунзенскага РУУС Мінска затрымалі 47-гадовага доктара, які падазраецца ў здзяйсненні дзеянняў сэксуальнага характару з 15-гадовым падлеткам. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

З хлопцам мужчына пазнаёміўся два гады таму на вуліцы, калі падлетак папрасіў закурыць. «З тых часоў паміж імі завязаліся прыяцельскія адносіны. Доктар, які працуе ў прыватнай арганізацыі Мінска, часта купляў школьніку цыгарэты, ежу і спіртное. Бацькі хлопчыка нічога не ведалі. Аператыўнікі ўстанавілі, што не так даўно ён стаў здзяйсняць з падлеткам дзеянні сэксуальнага характару, за што плаціў школьніку 100-200 рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру