У Магілёве дажджы размылі бераг Дняпра ў раёне вуліцы Златаўстаўскага, з-за чаго абвалілася частка калектара. Кавалкі трубы ледзь не змыла ў раку. Камунальнікі кажуць, што труба гэтая непрацоўная. Яе дэмантуюць, а бераг адновяць, паведамляе Tut.by.

Фото: Анжелика Василевская, TUT.BY

Абвал грунту ў раку, а за ім і абвальванне трубы калектара адбыліся ў першых чднях ліпеня. Месца надзвычайнага здарэння — папулярнае ў мясцовых жыхароў для адпачынку — адразу проста абгарадзілі стужачкай.

— Цяпер на месцы вядуцца работы, — распавёў Tut.by дырэктар дарожна-маставога прадпрыемства Дзмітрый Бірукоў. — Часткі трубы вывозяць. На працягу тыдня-двух бераг Дняпра будзе адноўлены.

Фото: Анжелика Василевская, TUT.BY

Па словах Бірукова, раней гэты калектар быў звязаны з ліўневай каналізацыяй на тэрыторыі мікрараёна Фаціна, аднак гэтая труба даўно не выкарыстоўваецца. Чаму яе не дэмантавалі адразу пасля адключэння, дырэктар ДМП не можа адказаць: ён узначальвае прадпрыемства менш чым паўгода.

Побач з месцам абвалу знаходзяцца пляж. З іншага боку — недабудаваны будынак вяслярнай базы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0