Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня падпісаў указ №273 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў», паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Фота: БелТА.

Дакументам прадугледжваюцца меры, накіраваныя на стымуляванне попыту на электрамабілі, а таксама стварэнне зараднай і сэрвіснай інфраструктуры. У прыватнасці, прадугледжана вызваленне ад выплаты пошліны за выдачу дазволу на допуск электрамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху; падатку на дабаўленую вартасць пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі зарадных прылад, якія не вырабляюцца на тэрыторыі краіны. Дзяржаўным аператарам па стварэнні і развіцці зараднай сеткі для электрамабіляў выступіць РУП «ВА «Беларуснафта», якое забяспечыць распрацоўку і рэалізацыю адпаведнай праграмы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру