Супрацоўнікі Брэсцкай мытні ў пункце «Варшаўскі мост» знайшлі ў 54-гадовага расіяніна 40 тысяч незадэклараваных еўра.
Спачатку кіроўца заявіў мытніку, што мае толькі 8 тысяч еўра. Падчас дагляду мытнікі знайшлі яшчэ 32 тысячы.
Грошы ў расіяніна канфіскавалі.
Яму пагражае штраф альбо абмежаванне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў, або пазбаўленне волі на такі ж самы тэрмін.