Камандуючы службай спецыяльных аперацый Сіл абароны Эстоніі палкоўнік Рыха Юхтэгі папярэдзіў, што ў выпадку ўварвання Расіі ў Талін расійскае войска чакае гібель. Адпаведную заяву Юхтэгі зрабіў у кантэксце абмеркавання, наколькі краіны Балтыі ўразлівыя перад пагрозай патэнцыяльнага ўварвання Расіі.

Фота: Delfi.

Фота: Delfi.

«Заўсёды ёсць падобныя дыскусіі. Напрыклад, што рускія могуць дабрацца да Таліна за два дні. Можа быць. Але заваяваць усю Эстонію за два дні яны не змогуць. Яны могуць дабрацца да Таліна, але затым мы перарэжам ім лініі камунікацыі, забеспячэння і ўсё астатняе», — сказаў ён.

«Праз два дні яны могуць дабрацца да Таліна. Але яны памруць у Таліне. І яны гэта ведаюць Па іх будуць страляць з кожнага кута, на кожным кроку»,

— дадаў камандуючы.

Паралельна Юхтэгі пракаментаваў падзеі жніўня 2008 года. «Ведаеце, чаму расіяне не сталі браць Тбілісі ў 2008 годзе?» — спытаў Юхтэгі. «Яны былі на самым парозе, за 50 кіламетраў ці каля таго, і нішто іх не спыняла», — працягнуў ён. «Грузіны шалёныя, і яны будуць змагацца. Ідэя гэтай заведама прайгранай няроўнай барацьбы ў Тбілісі была не вельмі прывабная для рускіх», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?