Беларускія студэнцкія атрады гатовы папрацаваць на будаўнічых пляцоўках АЭС у Расіі, паведаміла карэспандэнту БелТА камандзір штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ Надзея Шахоўская.

Маладыя людзі, якія бралі сёння ўдзел у адкрыцці трэцяга працоўнага семестра на БелАЭС, плануюць пагутарыць з дапамогай відэаканферэнцсувязі з генеральным дырэктарам Росатама Аляксеем Ліхачовым.

«Пытанні будуць абмяркоўвацца розныя. У прыватнасці, моладзь цікавіць, калі нашы будаўнічыя атрады паедуць у Расію для працы на падобным аб'екце», — адзначыла Шахоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0