Адносіны НАТА і Грузіі вызначаюцца тым, што Тбілісі і зараз накіроўваецца да сяброўства. Пра гэта паведаміў журналістам у Бруселі прадстаўнік НАТА, упаўнаважаны даваць тлумачэнні СМІ на ўмовах ананімнасці.

Распавядаючы пра рашэнні, якія будуць прыняты па выніках пасяджэння Паўночнаатлантычнага савета пры ўдзеле Украіны і Грузіі, ён адзначыў, што грузінская частка будзе аформлена ў фармаце рашэння Камісіі Грузія-НАТА на вышэйшым узроўні.

«Грузія ідзе да сяброўства і прадэманстравала відавочны прагрэс на гэтым шляху», — падкрэсліў прадстаўнік Альянсу.

Ён адзначыў, што змены статусу Грузіі па выніках Брусельскага саміту НАТА не будзе — у прыватнасці, на парадку дня цяпер няма ідэі запрашэння гэтай дзяржавы да сяброўства.

«У нас няма даты, калі такое рашэнне (пра запрашэнне да ўступлення) могуць прыняць, але ніхто не адмаўляе сапраўды значны прагрэс, дасягнуты Грузіяй», — растлумачыў ён, нагадаўшы таксама, што паводле рашэння бухарэсцкага саміту НАТА Украіна і Грузія «аднойчы стануць сябрамі Альянсу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?