У Мінску разглядаюць магчымасць падняць тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Паводле інфармацыі Finance.tut.by, кошт праезду прапануюць павысіць на 5 капеек: у наземным — да 65 капеек, а ў метро — да 70 капеек. Канкрэтныя тэрміны павышэння тарыфаў на праезд пакуль не паведамляюцца.

Цяпер гэта пытанне знаходзіцца ў стадыі абмеркавання. Канчатковыя тарыфы на праезд у гарадскім транспарце будуць вядомыя толькі пасля прыняцця рашэння Мінгарвыканкамам.

Адна з прапаноў — падняць кошт квітка пры куплі ў кіроўцы да 1 рубля. Цяпер цана складае 65 капеек. Нагадаем, падобнае новаўвядзенне прапаноўвалася рэалізаваць яшчэ летась. Аднак пазней ад гэтых планаў вырашылі адмовіцца.

У апошні раз кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце ў Мінску вырас з 1 лістапада мінулага года — на 5 капеек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру