Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
На ўрачыстай цырымоніі кіраўнік краіны па традыцыі ўручыць спецыяльную ўзнагароду «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення». У гэты раз яе лаўрэатам стала савецкая і казахстанская эстрадная спявачка, народная артыстка Казахстана Роза Рымбаева.
Падчас адкрыцця форуму Аляксандр Лукашэнка таксама ўзнагародзіць адмысловым прызам «Ліра» уладальніка Гран-пры XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск». Хто пераможа ў ім, стане вядома літаральна перад адкрыццём фестывалю.