Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук супаставіў насельніцтва Харватыі і Беларусі, разважаючы пра магчымасці краіны быць прадстаўленай на чэмпіянаце свету па футболе. Пра гэта ён заявіў на канферэнцыі, паведамляе Tut.by.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

— Глядзіш чэмпіянат свету па футболе, які праходзіць у Расіі, сядзіш і думаеш, а чаму нашых футбалістаў там няма? На харватаў глядзім, за расіян заўзеем, за іншыя каманды заўзеем. А ў нас што, людзі горшыя? У Харватыі пражывае 4 мільёны чалавек, а ў нас амаль 10. Так што, наша каманда не магла б прадстаўляць краіну на чэмпіянаце свету і годна выступаць? Маглі б, напэўна. Але недзе недапрацоўваем. Нашы спартсмены ў лыжах — тое ж самае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0