Апошнім часам папулярнасць сталі набываць электронныя кнігі, якія можна спампаваць за адзін клік. Тым не менш аматараў папяровых выданняў, для якіх паход у кнігарню і набыццё новай кнігі становяцца своеасаблівай прыгодай, застаецца яшчэ шмат. Акрэслім некаторыя месцы для book-шопінгу ў Мінску.
Белкніга
На цяперашні момант «Белкніга» з’яўляецца найбуйнейшай сеткай кніжных крамаў Беларусі. Тут прапануюць вялікую колькасць разнастайнай літаратуры як айчынных, так і замежных выдавецтваў. Даведацца пра кніжныя навінкі і актуальныя акцыі, а таксама замовіць кнігу анлайн можна на сайце belkniga.by.
Для тых, хто любіць адшукваць папяровы скарб на паліцах, прапануем наступныя адрасы:
«Букініст»
Адметнасць: букіністычная літаратура
Дзе: праспект Незалежнасці, 53
Час працы: пн-пт: 10.00 — 19.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: выхадны.
«Вільна»
Дзе: вуліца Каліноўскага, 55
Час працы: пн-пт: 10.00 — 19.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: выхадны
«Вянок»
Адметнасць: букіністычная літаратура, кнігі на замежнай мове
Дзе: Траецкая набярэжная, 4
Час працы: аўт-ндз: 10.00 — 19.00, пн: выхадны
«Далеч»
Дзе: Партызанскі праспект, 147
Час працы: пн: 9.00 — 19.00, аўт-пт: 10.00 — 20.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: 11.00 — 17.00
«Жывыя літары»
Дзе: вуліца Ландэра, 2
Час працы: пн-пт: 10.00 — 20.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: выхадны
Дом кнігі «Веды»
Адметнасць: букіністычная літаратура
Дзе: вуліца Карла Маркса, 36
Час працы: пн-пт: 10.00 — 19.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: выхадны
«Кнігарня пісьменніка»
Дзе: вуліца Казлова, 2
Час працы: пн-пт: 10.00 — 20.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: выхадны
«Кнігі»
Дзе: вуліца Чкалава, 32
Час працы: пн-пт: 10.00 — 20.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: выхадны
«КнігаПоліс»
Дзе: вуліца Сурганава, 46
Час працы: пн-пт: 10.00 — 20.00, сб: 10.00 —18.00, ндз: выхадны
«Кнiгарня «Эўрыка»
Дзе: вуліца Куйбышава, 75
Час працы: пн-пт: 10.00 — 20.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: 11.00 — 17.00
«Кнігі & кніжачкі»
Адметнасць: букіністычная літаратура, маланакладная літаратура
Дзе: праспект Незалежнасці, 14
Час працы: пн-пт: 10.00 — 20.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: 11.00-17.00
«Кніжнік»
Адметнасць: букіністычная літаратура
Дзе: праспект Незалежнасці, 131/1
Час працы: пн-пт: 10.00 — 20.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: выхадны
«Кніжная скарбонка»
Дзе: праспект Ракасоўскага, 114
Час працы: пн-пт: 10.00 — 20.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: выхадны
«Літарка»
Дзе: вуліца Галадзеда, 41
Час працы: пн-пт: 10.00-19.00, сб: 10.00-18.00, ндз: выхадны
«Маладосць»
Дзе: вуліца Максіма Багдановіча, 68
Час працы: пн-пт: 10.00 — 19.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: выхадны
«Медыцынская кніга»
Адметнасць: спецыялізаваная крама медыцынскай літаратуры, літаратура па ўсіх раздзелах медыцыны
Дзе: вуліца Максіма Танка, 16
Час працы: пн-пт: 10.00 — 19.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: выхадны
«Метадычная кніга»
Адметнасць: вучэбна-метадычная літаратура, арыентаваная на спецыялістаў у галіне адукацыі і выхавання, а таксама бацькоў
Дзе: вуліца Берута, 22/1
Час працы: пн-пт: 9.00 — 19.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: выхадны
«Панарама»
Дзе: праспект Пераможцаў, 51/1
Час працы: пн-пт: 10.00 — 19.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: выхадны
«Прэзентацыя»
Дзе: праспект Пераможцаў, 51/1
Час працы: пн-пт: 10.00 — 20.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: выхадны
Дом кнігі «Светач»
Дзе: праспект Пераможцаў, 11
Час працы: пн-пт: 10.00 — 21.00, сб: 11.00 — 20.00, ндз: 11.00 — 19.00
«Цэнтральная кнігарня»
Дзе: праспект Незалежнасці, 19
Час працы: пн-пт: 9.00 — 21.00, сб: 10.00 — 21.00, ндз: 10.00 — 20.00
«Эрудыт»
Дзе: вуліца Багдана Хмяльніцкага, 4
Час працы: пн-пт: 10.00 — 19.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: выхадны
«Першацвет»
Дзе: Бараўляны, вуліца Бярозавы гай, 108, пав. 23 (ГЦ «Перакрыжаванне»)
Час працы: пн-пт: 11.00 — 20.00, сб: 11.00 — 18.00, ндз: 11.00 — 15.00
«Акадэмкніга»
Дзе: праспект Незалежнасці, 72
Час працы: пн-пт: 10.00 — 20.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: выхадны
«Лексіс»
Адметнасць: вучэбна-метадычная літаратура, аўдыя- і відэаматэрыялы для вывучэння замежных моў
Дзе: вуліца Захарава, 21
Час працы: пн-пт: 10.00 — 20.00, сб: 10.00 — 18.00, ндз: выхадны
***
Вельмі атмасферныя і ўтульныя месцы з вялікай колькасцю выданняў на роднай мове можна знайсці тут:
«Кнігарня ЛогвінаЎ»
Дзе: праспект Незалежнасці, 37А
Час працы: штодзённа: 12.00 — 22.00
«Галіяфы»
Дзе: вуліца Няміга, 3, пав. 47 (цокальны паверх)
Час працы: штодзённа: 11.00 — 20.00
«Кніжная шафа»
Дзе: праспект Дзяржынскага, 9
Час працы: пн-пт: 12.00 — 19.00, сб: 12.00 — 18.00, ндз: выхадны
Новы фармат кнігарні прадстаўлены наступнымі крамамі:
«Сон Гогаля»
Адметнасць: сумесь кватэры, кнігарні і кавярні
Дзе: вуліца Леніна, 15
Час працы: штодзённа: 10.00 — 22.00
«Лібрэрыя»
Адметнасць: кнігарня-кавярня з зонай для гульняў
Дзе: вёска Копішча, вуліца Леанарда да Вінчы, 2
Час працы: пн-пт: 10.00 — 20.00; сб-ндз: 10.00 — 18.00
Кніжныя дыскаўнтары
Biblio.by
Адметнасць: ёсць інтэрнэт-крама biblio.by
Дзе: вуліца Прытыцкага, 29
Час працы: штодзённа: 10.00 — 21.00
«Чытай-Мар»
Дзе: вуліца Ціміразева, 125/10 (ГЦ «Свет Моды — 4»)
Час працы: штодзённа: 10.00 — 20.00
Кніжныя кірмашы
Начны кніжны кірмаш
Адметнасць: самыя нізкія цэны на кнігі ў Мінску
Дзе: вуліца Даўмана, 23 (спарткомплекс «Дынама»)
Час працы: кожная пятніца з 23.55 да 14.00 (субота)
«Свет кніг»
Дзе: праспект Пераможцаў, 84 (ГЗЦ «Арэна-сіці», 3 паверх)
Час працы: штодзённа: 10.00 — 22.00
Кніжны кірмаш у ГЦ «Купалаўскі»
Адметнасць: 25 павільёнаў з кнігамі і часопісамі
Дзе: Кастрычніцкая плошча
Час працы: аўт-ндз: 11.00 — 19.00
Кніжны кірмаш у КЗ «Мінск»
Адметнасць: шмат мастацкай (у тым ліку і дзіцячай) літаратуры
Дзе: Кастрычніцкая, 5
Час працы: пн-сб: 10.00 — 18.00, ндз: 10.00 — 16.00
Інтэрнэт-кнігарні
Сёння знайсці неабходную кнігу і набыць яе зусім нескладана. Дастаткова толькі зрабіць некалькі клікаў на наступных сайтах:
«OZ.by»
Старонка ў сеціве: oz.by
Адрасы кнігарняў:
вуліца Русіянава, 4
праспект Дзяржынскага, 122
вуліца Сурганава, 27
вуліца Прытыцкага, 83
вуліца Прытыцкага, 97
вуліца Магілёўская, 5Б
праспект Ракасоўскага, 77В
праспект Пераможцаў, 3
Час працы: пн-пт: 10.00 — 20.00, сб-ндз: 10.00 — 17.00
Booklover.by
Старонка ў сеціве: booklover.by
Адрас кнігарні:
Кастрычніцкая плошча, ГЦ «Купалаўскі» пав. 33
Час працы: пн-cб: 11.00 — 19.00, ндз: 11.00 — 17.00
KNIHI.BY
Старонка ў сеціве: knihi.by
Адметнасць: айчынная і замежная літаратура па-беларуску
Prastora.by
Старонка ў сеціве: prastora.by
Адметнасць: інтэрнэт-крама беларускіх тавараў
Дзе знайсці дзіцячую літаратуру?
Наведванне такой кнігарні пераўтвараецца з сумнага пошуку кнігі ў сапраўдную гульню-вандроўку ў казачную краіну, дзе не толькі дзеці, але і дарослыя знойдуць для сябе нешта цікавае і карыснае.
«Букашкін Дом»
Адметнасць: казачная кнігарня з кавярняй
Дзе: вуліца Пятра Мсціслаўца, 24
Час працы: штодзённа: 10.00 — 20.00
«Кніжная нара»
Адметнасць: ёсць інтэрнэт-крама bookhole.by
Дзе: вуліца Нёманская, 2
Час працы: штодзённа: 10.00 — 20.00
«Куфэрак дзіцячых кніг»
Адметнасць: працуе літаратурны дзіцячы клуб «Куфэрак», ёсць інтэрнэт-крама sunduchok-knig.by
Дзе: вуліца Платонава, 31Б, офіс 7
Час працы: пн-пт: 9.00 — 18.00, сб-ндз: выхадны
«Букварыум»
Адметнасць: ёсць інтэрнэт-крама bookvarium.by
Адрасы кнігарняў:
вуліца Няміга, 3, пав. 24 (цокальны паверх)
праспект Дзяржынскага, 104/2 (3 паверх)
Час працы: штодзённа: 11.00 — 20.00
«ЗаМЕЧТАцельныя кнігі»
Адметнасць: ёсць інтэрнэт-крама malyshi.by
Адрасы кнігарняў:
вуліца Няміга, 3, пав. 22 (цокальны паверх)
праспект Пераможцаў, 65 (ГЦ «Замак», 4 паверх)
праспект Дзяржынскага, 104/2
Час працы: штодзённа: 11.00 — 20.00
Усе гэтыя месцы сабралі ў сабе тысячы кніг, напісаных на розных мовах і ў розны час. Але ўсе яны створаныя для нас. Чытайце кнігі і атрымлівайце асалоду!





