Брэсцкае «Дынама» і «Шахцёр» плануюць выкарыстоўваць мінскі стадыён «Дынама» ў выпадку выхаду ў раўнд плей-оф Лігі Еўропы. Клубы ўжо заявілі арэну як хатнюю на гэтую стадыю.

Учора стадыёну «Дынама» прысвоілі 4-ю катэгорыю УЕФА. Цяпер арэна зможа прымаць матчы ўсіх раўндаў Лігі Еўропы і Лігі чэмпіёнаў аж да паўфіналу, а таксама гульні нацыянальных зборных.

Раней стала вядома, што на гэтай жа арэне мінскае «Дынама» правядзе матч у адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы супраць «Дэры Сіці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?