Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Рассельгаснагляд увёў абмежаванні на пастаўку ў Расію малака, атрыманага на трох прадпрыемствах Беларусі, патлумачыўшы сваё рашэнне парушэннямі ветэрынарна-санітарных патрабаванняў. У паведамленні ведамства гаворыцца, што пад забарону патрапілі пастаўкі малака кампаніі «Данон Пружаны», Мінскага малочнага завода і Нясвіжскага завода дзіцячага харчавання нібыта ў сувязі з выяўленнем у прадукцыі перавышэння масавай долі нітратаў.

Абмежаванні ўступаюць у сілу з 16 ліпеня 2018 года.

Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт адзначыў таксама, што яго ведамства выявіла несупадзенне заяўленых беларускімі прадпрыемствамі аб'ёмаў вытворчасці з аб'ёмамі малочнай прадукцыі, рэальна пастаўлянымі ў Расію. Па дадзеных Рассельгаснагляду, шэраг беларускіх прадпрыемстваў афіцыйна мае магутнасць «на парадак» меншую за рэальна пастаўляныя аб'ёмы, што можа гаварыць аб пастаўках прадукцыі па падробленых дакументах.

Іншыя беларускія прадпрыемствы заяўляюць аб пастаўках сваёй прадукцыі ў аб'ёмах, што ў разы перавышаюць фіксаваныя інспектарамі Рассельгаснагляду на мяжы Расіі і Беларусі.

«Гэта, у сваю чаргу, кажа пра тое, што вялікія аб'ёмы беларускай прадукцыі наўмысна ідуць у абыход афіцыйных кантрольных пунктаў Рассельгаснагляду, якія размешчаны на ключавых трасах адміністрацыйнай мяжы дзвюх краін. Адпаведна, можна выказаць здагадку, што такім прадпрыемствам ёсць, што хаваць», — гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду.

Акрамя таго, па дадзеных ведамства, шэраг беларускіх прадпрыемстваў наогул не пастаўляюць малако ў Расію, аднак інспектары Рассельгаснагляду факты такіх паставак фіксуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?