Суд па справе бізнэсмена Аляксандра Мураўёва вырашыў канфіскаваць кватэру ў «доме Чыжа» на вуліцы Старажоўскай, якая яму не належала.

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку журналіст «Белгазеты» Максім Трапезнікаў.

Як такое магло атрымацца? Уласнікам апартаментаў лічыцца 29-гадовая грамадзянка Расіі Анастасія Бязрукава.

Паводле дакументаў, у пачатку 2015 года яна купіла элітную нерухомасць ў кампаніі «РосінтэхГруп», падкантрольнай Сяргею Мураўёву, брату Аляксандра Мураўёва. Кошт угоды — $390 тысяч.

Бязрукава стала паўнавартаснай уласніцай двухузроўневай кватэры плошчай 333 м2. Гэта чацвёртая па велічыні кватэра ў «доме Чыжа».

Аднак праз паўгода КДБ наклаў арышт на кватэру. Цяпер жа, паводле рашэння суда, апартаменты будуць канфіскаваныя.

«Нашай Ніве» пакуль не ўдалося звязацца з Бязрукавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?