Фота Вікімедыя

Фота Вікімедыя

15 мая расійскія ўлады ўжо пачыналі дэмантаваць ГЦ, узяўшыся за будынак, што не пацярпеў падчас пажару. У ім месціліся лазня, саўна і аўтамыйка. У той жа дзень СМІ паведамлялі аб прыпыненні работ, але пазней яны аднавіліся — было знесена каля паловы будынка. Далей працы не прасоўваліся, тэхніка з'ехала.

Раней у адміністрацыі рэгіёну ТАСС тлумачылі, што пытанне зносу ГЦ, які знаходзіўся пад арыштам, можа быць вырашана пры адсутнасці якіх-небудзь абмежаванняў у адносiнах да будынкаў і зямельных участкаў, пры ўзгадненні з уласнікамі маёмасці. У пятніцу, 13 ліпеня, у абласной адміністрацыі сказалі, што пачнуць дэмантаж 14 ліпеня з разбору знешніх элементаў, а 19 ліпеня да прац далучыцца цяжкая тэхніка.

У ГЦ уваходзіць сем будынкаў, як размешчаных побач, так і тых, што стаяць асобна. Уладальнікамі цэнтра выступалі каля 40 уласнікаў, асноўны — «Кемераўскі кандытарскі камбінат» (ККК). ГЦ быў прызнаны рэчавым доказам па крымінальнай справе, знаходзіўся пад арыштам і быў перададзены на захоўванне мэрыі. Паміж ККК і адміністрацыяй горада было заключана пагадненне аб намеры бязвыплатна перадаць ва ўласнасць Кемерава нерухомую маёмасць ГЦ «Зімовая вішня».

Першапачаткова меркавалася, што комплекс будзе знесены, а на яго месцы да 1 верасня створаць парк ці сквер. У пятніцу адміністрацыя рэгіёну паведаміла, што да 1 верасня будзе добраўпарадкавана месца стыхійнага мемарыялу, які з'явіўся на раніцу пасля трагедыі і быў разабраны ў чэрвені. Таксама, па дадзеных адміністрацыі, прынята рашэнне аб стварэнні на пляцоўцы ГЦ сквера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?