Паводле звестак Шапуцькі, чорная «Мазда» наехала на актывіста Леаніда Кулакова. У выніку ён упаў і пашкодзіў нагу, давялося выклікаць хуткую.

«Міліцыя, якая прыехала на месца здарэння, адмовілася прымаць заявы ад пратэстоўцаў. Замест гэтага міліцыянты пачалі складаць пратаколы на пратэстоўцаў. Міліцыя таксама не ўмешвалася, калі ахоўнікі і саўладальнік рэстарану Леанід Зайдэс схапілі і адцягнулі ў бок пратэстоўцаў, якія блакавалі мікрааўтобус», — паведамляе Свабода.

Журналістка Вольга Быкоўская вяла відэатрансляцыю на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

Чытайце таксама:

Гаспадар скандальнага рэстарана ў Курапатах — 54-гадовы бізнэсмен Леанід Зайдэс

Хто такі Барыс Сурыс — расійска-ізраільскі бізнэсмен, які ўклаў грошы ў рэстаран у Курапатах 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?