Адпаведную пастанову №527 прыняў Савет Міністраў 12 ліпеня. Згодна з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, цяпер камісія па размеркаванні будзе сама ацэньваць, наколькі кваліфікацыя маладога спецыяліста адпавядае пасадзе, на якую яго размяркоўваюць.

Акрамя таго, з’явіўся пункт, згодна з якім выпускнікі цывільных ВНУ могуць пры жаданні пераразмеркавацца на ваенную службу па кантракце. У такіх выпадках працадаўца павінен даць згоду на звальненне маладога спецыяліста. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0