Позна ўвечары 14 ліпеня з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску вызвалены супрацоўнік міліцыі Міхаіл Грамыка.

Пра гэта паведаміў у сваім фб Павел Севярынец. Як паведамлялася, 30 чэрвеня наглядчык ЦІП на Акрэсціна, у якой перабывалі тысячы апазіцыянераў, сам стаў у іх шэрагі падчас вахты супраць рэстарана ля Курапатаў.

За ўдзел у пікеце ён быў асуджаны на 15 сутак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна