БелТА

Ноччу 15 ліпеня міліцыя паведаміла выратавальнікам, што каля вёскі Аляшкоўка Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў лесе згубіліся дзеці — 4, 6 і 8-мі гадоў, распавялі БелТА ў МНС.

Увечары 14 ліпеня мужчына з расійскага Беламорска прыехаў з трыма дзецьмі на аўтамабілі ў лес каля Аляшкоўкі на адпачынак. Вырашыў знайсці добрае месца для стаянкі, сеў на ровар і паехаў па лесе, пакінуўшы дзяцей каля машыны. Але мужчына заблудзіўся. А палове другой ночы ён змог выехаць з лесу ў найбліжэйшую вёску, адтуль патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што не можа знайсці дзяцей.

Ратавальнікі тэрмінова адправіліся на дапамогу.

У 4.35 выратавальнік пабачыў і аўтамабіль, і дзяцей — яны былі за 3 км ад Аляшкоўкі. Медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру