ДТЗ адбылося ў суботу пад Адэсай. У раёне вёскі Дачнае мінівэн на беларускіх нумарах вылецеў з праезнай часткі на абочыну, паведамляе выданне fakty.ua

fakty.ua

fakty.ua

Па трасе Адэса — Кіеў рухаўся грузавік, які ўрэзаўся ў мінівэн, які стаяў на абочыне. Ад удару легкавік вылецеў у кювет, атрымаўшы значныя механічныя пашкоджанні (аўто не падлягае аднаўленню). Усе, хто знаходзіўся ў салоне - трое дарослых і чатырохгадовая дзяўчынка сур'ёзна пацярпелі.

Апошняя ад атрыманых траўмаў памёрла на месцы. Дарослыя шпіталізаваныя ў цяжкім стане.

fakty.ua

fakty.ua

«14 ліпеня каля 13.00 на 452 км аўтадарогі Кіеў — Адэса адбылося сутыкненне грузавіка DAF і легкавога аўтамабіля Citroen, - праінфармавалі ў патрульнай паліцыі Адэсы. - У выніку вадзіцелі абедзвюх машын і два пасажыры легкавога аўтамабіля атрымалі траўмы і дастаўлены ў бальніцу. Дзіця, якое было ў Citroen, — дзяўчынка 2014 года нараджэння, - загінула на месцы здарэння. Прычына сутыкнення будзе ўстаноўлена падчас следства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0