У Тайландзе дванаццаць выратаваных з затопленай пячоры хлопчыкаў і іх трэнер па футболе не змогуць паглядзець фінальны матч чэмпіянату свету ў жывым эфіры. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на службовую асобу ў бальніцы, у якой яны праходзяць рэабілітацыю.

«Улічваючы той факт, што фінал будзе транслявацца даволі позна, а мы хочам, каб хлопчыкі адпачывалі і не занадта шмат глядзелі ў экраны, мы запішам фінальны матч і пакажам яго ім пазней у запісе», — сказаў прадстаўнік бальніцы Прачанукра.

Агенцтва дадало, што трансляцыя фінальнага матчу, дзе згуляюць зборныя Францыі і Харватыі, у Тайландзе пачнецца ў 22:00 па мясцовым часе (18:00 па Мінску).

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру