Займалася з беларускімі мамамі на дзіцячай fun-зоне футбалістка «Зоркі-БДУ» і трэнерка мінскага «Дынама» Дыяна Тропнікава. Яна правяла майстар-клас па чаканцы — набіванню мяча, да якога далучыліся таленавітыя беларускія спартсменкі, блогеркі і мадэлі.
Прыгажуні білі па варотах усляпую, вучыліся футбольнаму фрыстайлу і спаборнічалі адна з адной у конкурсе на самую гучную фанацкую крычалку. Далучыцца да гульні змаглі нават мамы, якія забылі спартыўны абутак дома. 10 прыгажунь паказалі футбольны клас і набілі на абцасах сумарна амаль дзвесце разоў.
Таты, для якіх гэты дзень на fun-зоне выдаўся без футбола, вучыліся збіраць здаровыя «ссабойкі» дзецям і даведаліся ад спартыўнага псіхолага, як камунікаваць з юнымі футбалістамі. Расслабіцца пасля заняткаў усе бацькі маглі ў «бары», дзе замест салодкіх напояў падаюць прыродную ваду «Святая крыніца. Спорцік» («Святой Источник. Спортик»), а водныя «бармэны» могуць разлічыць рэжым правільнага піцця ў залежнасці ад вагі, росту і фізічнай падрыхтоўкі.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!





