Брытанец кампенсаваў шкоду ад крадзяжу шакаладак, якую ён здзейсніў 43 гады таму ў ліверпульскім гандлёвым цэнтры Belle Vale. Ліст апублікаваны ў Twitter-акаўнце крамы.

Мужчына даслаў у гандлёвы цэнтр ліст, напісаны ад рукі, а таксама пяць фунтаў стэрлінгаў. У лісце невядомы распавёў, што скраў дзве шакаладкі з крамы ў гандлёвым цэнтры ў 1975 годзе, калі быў яшчэ хлопчыкам. «Прашу прабачэння. Я не змог прыдумаць нічога лепшага. Тут грошы, якія я вам вінен», — напісаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру