Ягуар, які збег з вальера ў заапарку ў амерыканскім Новым Арлеане, забіў шэсць жывёл і яшчэ трох параніў. Людзі не пацярпелі.

Інцыдэнт адбыўся ў суботу раніцай па мясцовым часе. Трохгадовы самец па мянушцы Валерыа знайшоў адтуліну у даху вальера і праз яе выбраўся вонкі.

Прыкладна праз гадзіну драпежніка ўдалося ўсыпіць і вярнуць у клетку, але за гэты час ён паспеў задраць чатыры альпака (жывёла, падобная да ламаў), страуса эму і лісу. Яшчэ адзін альпака і дзве лісы параненыя.

«Супрацоўнікі адрэагавалі неадкладна. Ветэрынары падрыхтавалі транквілізатары і стрэлілі ў ягуара капсулай са снатворным. Ён заснуў праз некалькі хвілін», - гаворыцца ў заяве заапарка.

«Бяспека нашых гасцей, супрацоўнікаў, валанцёраў і жывёл - наш прыярытэт нумар адзін. Мы вельмі сур'ёзна ставімся да гэтага інцыдэнту і стараемся высветліць, як гэта адбылося, каб такое не паўтарылася», — абяцае адміністрацыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру