flickr.com

«Я еду на сустрэчу ў Хельсінкі, не чакаючы многага. У мяне невысокія чаканні ад гэтага саміту», — заявіў Трамп у інтэрв'ю тэлеканалу CBS напярэдадні паездкі ў сталіцу Фінляндыі на саміт з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

На пытанне журналіста, якія ён паставіў перад сабой задачы, кіраўнік Белага дома адказаў, што зможа расказаць гэтага ўжо пасля саміту. Пры гэтым ён запэўніў, што з простай размовы паміж двума лідарамі не можа атрымацца нічога дрэннага.

«Я думаю, што проста добра — сустрэцца. Я веру ў асабістыя зносіны. Лічу, што і з кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам атрымалася добрая сустрэча, з кіраўніком Кітая яна атрымалася сапраўды добрай. Дрэннага нічога быць не можа, а хто ведае — можа, і нешта добрае атрымаецца атрымаць з такіх размоваў», — патлумачыў Трамп.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру