10-гадовы школьнік з Мінска Арсень Муха прыняў удзел у цырымоніі перад фінальным матчам чэмпіянату свету Францыя — Харватыя. Ён вывеў на поле брамніка французаў.
Гэта стала магчымым дзякуючы сумеснаму праекту «Макдональдс» і ФІФА Player Escort.
Арсенію 10 гадоў, і ён доўгія гады быў падапечным Беларускага дзіцячага хоспіса.





