5 ліпеня 14-гадовая дзяўчынка разам з сябрамі прыехала да аздараўленчага лагера ў вёсцы Дакудава Лідскага раёна. Там адпачывала яшчэ некалькі іх сяброў. Разам падлеткі пайшлі на Нёман.
Але ж моцная плынь адцягнула дзяўчынку ад берага. Самастойна вярнуцца ці выйсці з вады дзяўчынка не магла. Пазней плынню яе вынесла бліжэй да берага, і дарослыя выцягнулі дзіця. Дзяўчынка была яшчэ жывая, яе шпіталізавалі, аднак 15 ліпеня яна памерла.
«Высветлена, што адпачываць з сябрамі дзяўчына адправілася на цягніку без дазволу і суправаджэння бацькоў. Работнікі аздараўленчага лагера не надалі значэння факту з'яўлення старонніх дзяцей на тэрыторыі. У ваду дзеці заходзілі ў небяспечным месцы, недазволеным для купання. Праверка працягваецца», — паведамляюць следчыя.





