Цяжкае злачынства адбылося ў Гродне ў гэтую суботу. Увечары 14 ліпеня 46-гадовы мясцовы жыхар ехаў у тралейбусе №9. Мужчына быў п’яны, і яму не спадабалася, як на яго паглядзеў адзін з пасажыраў. Абурыўшыся, зламыснік нанёс пасажыру два ўдары шкляной бутэлькай па галаве, паведамляе міліцыя.

Пасля гэтага п'яны паспрабаваў уцячы, аднак пасажыры тралейбуса не далі яму гэта зрабіць. На найбліжэйшым прыпынку знаходзіліся вайскоўцы, якія затрымалі зламысніка. На мужчыну завялі крымінальную справу за хуліганства, яму пагражае да 5 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру