Фота Факты

Фота Факты

У аварыю, якая адбылася пад Адэсай 14 ліпеня, трапіла сям'я з Мінска. Пра гэта паведамілі ў Следчым упраўленні Нацыянальнай паліцыі Украіны па Адэскай вобласці.

- У «Сітраэне» ехала сям'я з Мінска: тата, мама, іх дачка і 4-гадовая ўнучка. Яны збіраліся адпачыць на моры ў Адэскай вобласці. У дарозе ў іх паўстала неабходнасць прыпынку, але ў момант, калі ў аўто ўрэзаўся грузавік, яны ўжо збіраліся ад'язджаць і ўсе былі ў машыне, — распавялі auto.tut.by следчыя.

Дзіця загінула на месцы ДТЗ, пасажыры і кіроўца Citroen атрымалі траўмы, пасля аказання медыцынскай дапамогі з лякарні іх адпусцілі. Кіроўца грузавіка з пераломам пазваночніка быў шпіталізаваны.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у аварыі вінаваты кіроўца фуры: ён растлумачыў, што падчас руху пацягнуўся за дакументамі ў бардачок і адцягнуўся ад кіравання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0