Лідчук Мікалай Яфімец знайшоў у лесе адзін грыб, але які! Падбярозавік вагой 840 грамаў!

Дома знаходка галавы сям'і зрабіла сенсацыю. Велізарны падбярозавік, прытым абсалютна здаровы, паказалі сваякам, суседзям, сябрам… Жонка Мікалая Мікалаевіча Жанна Янаўна кажа: «Рука не ўздымалася парэзаць грыб у суп або на патэльню!..»

«Знайшоў яго ў лесе каля вёскі Ліпнішкі Іўеўскага раёна — рос у траве пад бярозамі. Здзівіўся, не паверыў сваім вачам», — распавядае лідчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?