Фота БелТА
16 ліпеня ў аэрапорце «Брэст» сустрэлі новага старшыню праўлення «Дынама-Брэст» Дыега Марадону, піша Tut.by.
Фота Станіслава Каршунова
Аргенцінскі футбаліст прыляцеў на самалёце з Расіі. Ён павітаў прысутных, затым сеў у аўтамабіль, які павёз яго ў Брэст, дзе ў 18.00 у гатэлі «Эрмітаж» Марадона правядзе першую прэс-канферэнцыю.
Затым ён наведае матч «Дынама-Брэст» — «Шахцёр».





