kremlin.ru

У сталіцы Фінляндыі пачалася сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа. Гэта першыя поўнафарматныя перамовы двух лідараў, піша Бі-бі-сі.

Сустрэча Пуціна і Трампа ў Хельсінкі была прызначаная на 13:00, аднак картэж прэзідэнта ЗША заехаў у двор прэзідэнцкага палаца прыкладна а другой гадзіне дня. Пуцін прыехаў туды на сваім новым лімузіне «Картэж» крыху раней. Амерыканскі прэзідэнт прыехаў з гасцініцы, а расійскі — з аэрапорта.

У пачатку сустрэчы Пуцін сказаў, што падтрымліваў кантакты з Трампам («Мы па тэлефоне размаўлялі і сустракаліся некалькі разоў на пляцоўках розных міжнародных мерапрыемстваў», — сказаў ён), а прэзідэнт ЗША павіншаваў расійскага лідара з паспяховым правядзеннем чэмпіянату свету па футболе.

Трамп адзначыў, што магчымасць наладзіць адносіны паміж дзвюма краінамі ёсць. «Ладзіць з Расіяй — гэта добрая штука», - сказаў ён і паведаміў, што будзе абмяркоўваць з Пуціным пытанні ядзернай бяспекі.

«Мы дзве краіны, якія валодаюць больш за 90% ядзернага патэнцыялу, і гэта не вельмі добрая рэч. Таму трэба рабіць усё, каб палепшыць сітуацыю па гэтым пытанні», — заявіў прэзідэнт ЗША. Акрамя таго, паводле яго слоў, плануецца абмеркаваць пытанні гандлю і «пытанні, звязаныя з Кітаем».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру