Выпускнік мінскай гімназіі №4 Максім Багдановіч, які паступіў у Гарвард, распавёў БЕЛТА пра вынікі цэнтралізаванага тэставання.

«Па англійскай мове ў мяне 95 балаў. Біялогію я здаў на 84 балы, беларускую мову — на 71, хімію — на 70. Вынікамі, можна сказаць, задаволены. Хоць, калі б я рыхтаваўся да тэставання, то быў бы не вельмі задаволены, а так — нармальна. Самі іспыты былі не вельмі цяжкімі», - сказаў Максім Багдановіч.

У першы дзень цэнтралізаванага тэставання выпускнік сталічнай гімназіі №4 быў заўважаны сярод абітурыентаў, якія здаюць беларускую мову ў БДУІР. На той момант пытанне паступлення ў Максіма Багдановіча ўжо было вырашана: увесну ён атрымаў запрашэнне працягнуць сваё навучанне ў адным з лепшых універсітэтаў свету - Гарвардзе.

Аднак малады чалавек вырашыў прайсці ЦТ дзеля цікавасці.

Прадметы абраў медыцынскага профілю, бо да паступлення ў Гарвард планаваў працягнуць навучанне ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0