У Мінску 21-гадовы хлопец выйшаў з турмы, адзначыў гэту радасную падзею, пасля чаго скраў машыну, каб паехаць да маці, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

У дзень вызвалення з турмы хлопец прыехаў на цягніку з Оршы ў Мінск. Ён выпіў, грошай на дарогу да маці ў Валожынскі раён у яго не засталося, таму ён вырашыў скрасці прыпаркаваны ў адным з двароў Ford.

Хлопец прыехаў да маці, адзін дзень пакарыстаўся машынай і спаліў яе. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі зламысніка.

Фото: guvd.gov.by

Распачата крымінальная справа па ч.2 арт.214 КК Беларусь. Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 6 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0