У Беларусі летась у першым паўгоддзі аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 53 мільярды рублёў, ці ў супастаўных цэнах 107,8% да ўзроўню студзеня-чэрвеня 2017 года, паведамляе Белстат.

Прамысловая вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці павялічылася на 3,7%, у апрацоўчай прамысловасці — на 8,6%, у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — на 5,8%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў — на 0,5%. Індэкс прамысловай вытворчасці за чэрвень 2018 года да чэрвеня 2017-га склаў 105,3%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру