Перамога зборнай Францыі на чэмпіянаце свету выклікала шквал весялосці па ўсёй краіне. У гарадах і мястэчках сотні тысяч людзей выйшлі на вуліцы, масавыя гулянні працягваліся да раніцы.

На жаль, не абышлося без беспарадкаў і трагічных інцыдэнтаў.

На ўсходзе Францыі 50-гадовы жыхар горада Ансі не стрымаў эмоцый пасля фінальнага свістка, нырнуў з радасці ў неглыбокі канал, зламаў шыю і памёр.

У мястэчку Сэн-Фелікс на поўначы краіны 30-гадовы малады чалавек, святкуючы перамогу сваёй зборнай, урэзаўся на аўтамабілі ў дрэва і памёр ад атрыманых траўм.

Яшчэ адна францужанка знаходзіцца ў крытычным стане. Яна ўпала пад колы трактара, на якім раз'язджала з сябрамі, адзначаючы перамогу нацыянальнай каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?