Ліст, які апавяшчае пра стварэнне ў Беларусі ІТ-роты, атрымалі з ПВТ кампаніі-рэзідэнты Парку. Пра гэта dev.by распавялі ў некалькіх кампаніях.

«У адпаведнасці з рашэннем міністра абароны Рэспублікі Беларусь ва ўстанове адукацыі «Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь» створана рота інфармацыйных тэхналогій, — гаворыцца ў дакуменце. — Мяркуецца, што роту будуць камплектаваць асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю па профільных ІТ-спецыяльнасцях з лістапада 2018 года».

Прадстаўнікі Вайсковай акадэміі запрашаюць прадстаўнікоў кампаній-рэзідэнтаў Парку на сустрэчу.

У ходзе сустрэчы, якая прызначаная на 20 ліпеня, «таксама плануецца абмеркаваць усе праблемныя пытанні, звязаныя з прызывамі на тэрміновую службу і службу ў рэзерве супрацоўнікаў кампаній ПВТ».

У прэс-службе Мінабароны dev.by пацвердзілі інфармацыю пра стварэнне ІТ-роты. «Такімі рэчамі не жартуюць», — сказалі там.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру