Банда дзейнічала з 2010 па 2015 год. Кіраўнік злачынцаў прыдумаў некалькі схем. Ашуканцы альбо шукалі кватэры, гаспадары якіх памерлі і не пакінулі жыллё ў спадчыну, або «кідалі» уладальнікаў кватэр, якія мелі праблемы з алкаголем, не працавалі і не плацілі «камуналку».

Злачынцы прапаноўвалі прадаць жыллё і купіць меншае і таннейшае, а ў выніку гаспадары аказваліся на вуліцы.

У выпадку з кватэрамі без гаспадароў у ход ішлі падробленыя дакументы. Афармлялася спадчына на падстаўных асоб. Затым незаконна ўспадкаванае жыллё прыватызавалася і прадавалася.

Суд прысудзіў кіраўніка банды да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Яго змоўшчык правядзе пяць гадоў у гэтай жа установе, а хаўрусніца — шэсць гадоў у калоніі агульнага рэжыму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру