Дваццаты нумар інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет» (http://prajdzisvet.org/) пад назвай «Габрэйскі акцэнт» змяшчае вялікую калекцыю тэкстаў, прысвечаных народу, мове і творам, якія раней былі вельмі важнай часткай нашай гісторыі і культуры.

Да Другой сусветнай вайны ў беларускіх гарадах і мястэчках амаль палову (а недзе і больш) насельніцтва складалі габрэі, якія гаварылі і пісалі пра сябе і сваю зямлю на ідышы, на іўрыце, па-беларуску, па-руску, па-польску. Але пасля Катастрофы іх галасы або сціхлі назаўжды ў безыменных магілах, або загучалі далёкім водгуллем з іншых краінаў і кантынентаў.

Новы нумар «ПрайдзіСвета» спрабуе змяніць сітуацыю і зрабіць так, каб габрэйская літаратура, створаная тут або тымі, хто нарадзіўся ў Беларусі ці на прасторах нашай агульнай (Усходняй) Еўропы і адчуваў гэты край сваім, была прачытаная, каб забытыя і жывыя галасы былі пачутыя.

Усе тэксты нумару даступныя па спасылцы: http://prajdzisvet.org/.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0