«Алмаз» вызваліў закладніцу ў аддзяленні банка ў Заслаўі. Пра гэта журналістам паведаміў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч. Мужчыну, які захапіў закладніцу, забілі.

Паведамляецца, што закладніцы 23 гады, яна цяжарная. Пры правядзенні аперацыі яна не пацярпела.

Асобу злачынцы ўжо высветлілі — гэта 46-гадовы раней двойчы судзімы за ўчыненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў жыхар Заслаўя. Раней паведамлялася, што мужчына — муж закладніцы, але гэтая інфармацыя не пацвердзілася. Аказалася, што мужчына быў бацькам закладніцы. Гэта пацвердзіў Следчы камітэт.

Ні злачынца, ні закладніца не мелі ніякага дачынення да банка — яны прыйшлі туды ў якасці кліентаў.

Tut.by пагаварыў са сведкамі. Яны сцвярджаюць, што бацька і дачка прыйшлі ў банк па крэдыт. Але ў крэдыце ім адмовілі, і мужчына ўзяў у закладнікі дачку.

Аднакласніца 23-гадовай закладніцы распавяла:

— Бацька гадаваў яе адзін, у Дашы душы не чуў. У яе ёсць сын, прыкладна чатыры-пяць гадоў, і мужчына вельмі любіў унука — на рыбалку з ім ездзіў. На выпускным у нас быў, ніякай агрэсіі ў яе бок не было — ён мог пажартаваць, пасмяяцца. Не разумею, што адбылося.

Паводле яе слоў, сама Дар'я выхоўвае сына адна.

— Кажуць, у яе нядаўна з'явіўся хлопец, маўляў, менавіта ён угаворваў яе ўзяць крэдыт, і бацька з-за гэтага раззлаваўся — але дакладна я гэтага не ведаю.

Чытайце таксама: У Заслаўі ў банку мужчына ўзяў у закладнікі жонку. Аперацыю па вызваленні ўзначальвае Ігар Шуневіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?