Незвычайная гісторыя адбылася ў адным з абласных упраўленняў унутраных спраў.

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад дзвюх крыніц, высокапастаўлены штабны афіцэр аднаго з абласных УУС (дакладную пасаду не называем зыходзячы з этычных меркаванняў) меў амурныя адносіны з іншымі мужчынамі. Нам не ўдалося даведацца, ці былі яны ягонымі падначаленымі.

Версіі аб тым, як пра гэта стала вядома ўпраўленню ўласнай бяспекі і ў чым было парушэнне службовай этыкі, разыходзяцца. Сыходзяцца крыніцы ў адным — з органаў палкоўніку давялося сысці.

Былыя падначаленыя ў тэлефоннай размове пацвердзілі, што гэты чалавек больш у сістэме МУС не працуе. З афіцыйнага сайта яго прозвішча таксама знікла — у адпаведнай графе насупраць пасады пустое месца.

Да прыходу ў міліцыю палкоўнік працаваў у Следчым камітэце.

Адметна таксама, што рэзанансная заява МУС «Яны не пройдуць!», у якой сілавікі раскрытыкавалі пасольства Брытаніі за сцяг ЛГБТ, па часе супала з выяўленым фактам у абласным УУС.

Магчыма, брытанцы проста трапілі «пад гарачую руку» у час, калі ў міністэрстве былі ў шоку ад паводзінаў высокапастаўленага супрацоўніка МУС.

Некалькі дзён таму мы папрасілі прэс-службу гэтага абласнога УУС пацвердзіць ці абвергнуць нашу інфармацыю. Пакуль адказу не атрымалі.

Варта адзначыць, што нестатутныя адносіны сталі прычынай звальнення некалькіх супрацоўнікаў і ў адным з аддзелаў Следчага камітэта

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру