Суд Дзяржынскага раёна вынес прыгавор у дачыненні да вайскоўца, які абвінавачваецца ў здзяйсненні вайсковых злачынстваў, паведамляе Мінскі абласны суд.

Як паведамляе прэс-служба суда, радавы дапускаў сістэматычнае прыніжэнне гонару і асабістай годнасці іншага радавога, у тым ліку падчас заняткаў па падрыхтоўцы да спартовых спаборніцтваў не менш за тры ўдарыў баксёрскай пальчаткай яму па руцэ з-за таго, што той адмовіўся выконваць фізічныя практыкаванні.

Абвінавачанага прысудзілі да 1 года 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0