У рэдакцыю «Сільных новостей» звярнуўся пацыент другога аддзялення закрытага тыпу гомельскай туберкулёзнай бальніцы, які ў дадзены момант знаходзіцца на лячэнні. Мужчына даслаў відэаролік, дзе выразна можна пабачыць, у якім стане знаходзяцца палаты, месцы агульнага карыстання і прыбіральні. Фарба, якая пасыпалася, расколіны на сценах, цвіль, брудныя вокны, пра стан туалетаў проста страшна казаць.

Мужчына тлумачыць, што прыгнятае ў бальніцы не толькі ўмовы ўтрымання, але і стаўленне да пацыентаў:

«Хадзілі на прыём да Шыраева, да галоўнага доктара, сказаў, будзем вышкі выклікаць і мыць вокны, так і не дачакаліся. Пра рамонт казалі — сказаў няма сродкаў, магчыма, толькі ў наступным годзе, і то не факт. Цяпер кажуць нейкая камісія ў бальніцы, але зноў жа, яны да нас не дойдуць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?