Дыега Марадона падзякаваў за прыём у Беларусі ў сваім інстаграме.

«Харчаванне як дома. Дзякуй, Беларусь, за гэты прыём. Не думаю, што заслугоўваю гэтага, але я прыкладу ўсе намаганні для брэсцкага «Дынама», — напісаў Дыега Марадона.

Некаторы час Дыега Марадона мае намер правесці ў Аргенціне са сваякамі, аднак ужо вядома, што наступная яго сустрэча з клубам адбудзецца 2 жніўня ў Афінах — Марадона наведае матч у адказ 2-га раўнда Лігі Еўропы з удзелам брэсцкага «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0