Завод Імпульс, які ўваходзіць у склад дзяржаўнага канцэрна Украбаронпрам, сумесна з прадпрыемствам Кузніца на Рыбальскім пачалі серыйную вытворчасць боепрыпасаў ПГОФ-40 для 40-мм аўтаматычнага гранатамёта, якія адпавядаюць стандарту НАТА, паведамляе прэс-служба канцэрна.

Фота: Украбаронпрам.

Фота: Украбаронпрам.

Таксама завод Імпульс асвоіў вытворчасць спецыяльных інертных 40-мм боепрыпасаў ПГІ-40, якія выкарыстоўваюцца для прыстрэлкі аўтаматычнага гранатамёта і навучання асабовага складу.

Акрамя таго, завод Імпульс сумесна з Кузніцай на Рыбальскім асвойвае вытворчасць ВОГ-25В, якія прызначаны для стральбы з падствольных гранатамётаў для аўтаматаў, якія стаяць на ўзбраенні сілавых структур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0