У міліцыю звярнуўся дырэктар кампаніі, якая займаецца арэндай аўтамабіляў у Мінску. Ён паведаміў, што грамадзянін Расіі ўзяў напракат машыну і знік.
З дапамогай дадзеных навігатара высветлілі, што 49-гадовы расеец паехаў на гэтай машыне ў Расію, да сябе ў Іжэўск.
Мужчыну знайшлі і затрымалі. Аўтамабіль ён паспеў прадаць. Раней падазраванага ўжо судзілі за такую самую гісторыю. Цяпер яго чакае новы суд за махлярства, мужчына можа сесці на 10 гадоў, паведамляе міліцыя.