На сустрэчы з пасламі і пастаяннымі прадстаўнікамі Расіі, Пуцін закрануў тэму далучэння Грузіі і Украіны да НАТА. Паводле слоў прэзідэнта Расіі, тым, хто імкнецца зрабіць гэта, «варта падумаць пра наступствы такой безадказнай палітыкі».

«На падобныя агрэсіўныя крокі, якія ўяўляюць прамую пагрозу Расіі, будзем рэагаваць суразмерна», — патлумачыў Пуцін.

Тэму ўступлення Украіны і Грузіі ў Паўночнаатлантычны альянс расійскі прэзідэнт закранаў і ў інтэрв'ю тэлеканалу Fox News падчас свайго візіту ў Хельсінкі. Тады кіраўнік расійскай дзяржавы назваў перамяшчэнне інфраструктуры НАТА да расійскай мяжы пагрозай для бяспекі краіны. «Рэакцыя будзе вельмі негатыўнай», — паабяцаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?