Раней у сеціве распаўсюджвалася навіна, што французскі сатырычны штотыднёвік Charlie Hebdo прысвяціў свежы нумар перамозе зборнай Францыі на чэмпіянаце свету па футболе. Выданне вынесла на вокладку карыкатуру з гульцамі нацыянальнай каманды, намаляваўшы іх з галавой прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона.

На другой карыкатуры зборную нібыта намалявалі ў выглядзе малпаў, якія блытаюць кубак свету з бананам. На ёй жывёлы ў сіняй форме атрымліваюць галоўную ўзнагароду чэмпіянату свету. «Банан!» — крычыць адна з іх. «Гэта апельсін!» — лічыць іншая.

Але высветлілася, што карцінка з малпамі — фэйк. Пра гэта паведаміў журналіст Мішэль Роўз у сваім твітары. А вось карцінка з Макронам — сапраўдная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0