Бронзавы прызёр Алімпіяды ў Сочы казахстанскі фігурыст Дзяніс Тэн памёр ад нажавога ранення ў Алма-Аце, паведамляе РІА Навіны.

Інцыдэнт здарыўся ў чацвер днём на скрыжаванні вуліц Курмангазы і Байсяітавай. Два невядомых спрабавалі скрасці люстэркі з аўтамабіля Тэна. Спартсмен заўважыў гэта, пачалася бойка, у выніку якой злачынцы пырнулі фігурыста нажом.

Дзянісу Тэну было 25 гадоў. Акрамя бронзы ў Сочы, ён выйграў серабро чэмпіянату свету 2013 года, бронзу чэмпіянату свету — 2015.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0