Жыхары Брэста разам са спецыялістамі-арнітолагамі дзве гадзіны адмывалі лебедзяў, якія плавалі ў канаве з мазутам. Мясцовыя жыхары добраахвотна далучыліся да невялікай каманды валанцёраў-арнітолагаў, якія прыехалі дапамагчы лебедзям, паведамляе Зялёны партал.

Людзі неслі ваду, рыззё, актыўна ўдзельнічалі ў працэсе мыйкі, а затым асцярожна ухутвалі лебедзянят у пледы і сушылі фенамі. Больш за ўсіх выпацкалася маці лебядзінага сямейства, мылі яе доўга, і як ні састрыгайлі потым нажніцамі камячкі мазуту з апярэння, дабяла адмыць не ўдалося.

Выпускаць адмытых птушак таксама трэба было адначасова. Апынуўшыся на волі, усё сямейства адразу ж накіравалася да возера. Лебедзі трохі паплавалі, мабыць, спрабуючы змыць рэшткі забруджванняў, пасля чаго сышлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0